Саступіўшы на сваёй пляцоўцы "Віцебску”, жлобінская каманда змагла
сабрацца і ў наступным матчы здабыць перамогу над адным з аўтсайдэраў
чэмпіянату – наваполацкім "Хімікам-СКА” (3:1). Прычынай намацанага
ўздыму галоўны трэнер каманды Яўген Лебядзеў назваў змены ў складзе. Але разам с тым настаўнік казаў і пра праблемы з падпісаннем новых гульцоў.
"Шкада, вядома, прапускаць гол на апошняй хвіліне, але наш
брамнік адпрацаваў паўнавартасна. Там, дзе мы здзяйснялі памылкі, іх
было не шмат, але яны былі, – брамнік абараніў як трэба. Бачыце, пару
чалавек, якія тут адбывалі нумар, адправілі і сёння ўжо была зусім
іншая каманда. Я думаю, што трэба яшчэ сяго-таго адправіць і тады ўсё
падправіцца, усё заварушыцца. Ёсць яшчэ момант, які мяне насцярожвае.
Да нас прыязджаюць нядрэннага ўзроўню гульцы, але ўсё ніяк не могуць з
кіраўніцтвам клубу дамовіцца. І мы ў надзеі, а яны не падпісваюць
кантракт. Пасля сустрэчы з кіраўніцтвам яны збіраюцца і з’язджаюць. Ці
нежаданне браць гэтых гульцоў на працу, ці штосьці іншае – я не магу
зразумець. Але цяпер будзем разбірацца, таму што камплектаваць каманду,
на жаль, далей трэба. Сыходзім на перапынак. У прынцыпе, не дабралі тры
ачка планаваных, а так усё звычайна пакуль", – сказаў Яўген Лебядзеў пасля апошняга для каманды матчу перад перапынкам.
http://www
...
Читать дальше »