"У цэлым задаволены гульнёй. Наша істотная праблема брамнікі: у двух-трох апошніх гульнях яны нас не выбаўлялі. У прыватнасці, наогул не атрымалася гульня ў Гродне. Сёння рызыкнулі, паставіўшы ў рамку Буйко, які не гуляў пятнаццаць гульняў, і ён апраўдаў нашыя спадзяванні. Кіпер нам дапамог, асабліва ў першым перыядзе, а потым мы стварылі моманты і рэалізавалі іх", – сказаў пасля матчу Яўген Лебядзеў.