Пасля перамогі з мінімальным лікам (1:0) над адным з лідэраў чэмпіянату галоўны трэнер "Віцебску” Сяргей Каралёў расказаў у якіх умовах праходзіў матч і за рахунак чаго была здабытая перамога ў матчы. Па словах трэнера ягоная каманда ня мае зараз права на памылку.
"Мы рэальна ацэньвалі з кім сёння граем. "Гомель” мае чатыры звяна мабільных і маторных гульцоў. У другім перыядзе мы перайшлі на гульню ў дзве пары абаронцаў і нам удалося "зачапіцца” за лік і ўзяць тры ачкі. Перад намі стаіць канкрэтная задача – пападанне ў васьмёрку, таму кожная гульня вельмі каштоўная. Крыху ў другім перыядзе пашанцавала – на пляцоўцы была проста паніка, гамяльчане проста не траплялі ў вароты. Калі на пачатку трэцяга перыяду адстаялі ў меншасці, стала прасцей, хоць і гулялі ў два з паловай звяна на ўтрыманне ліку. Мы ўжо цэлы месяц граем як у плэй-оф, не маючы права на якія-небудзь эксперыменты. Ўдала абараніў Малюцін, хоць да гэтага тры гульні нашы абодва брамніка не выручалі", – сказаў пасля матчу Сяргей Каралёў.
http://www.hockeyby.org